Наш тэлефон:
 – 729 39 93(МТС) ; 
e-mail: bylinskis@gmail.com; lastavetski@gmail.com  - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Свабоду Арцёму Дубскаму

Актывіст «Маладога Фронту» палітвязень Арцём Дубскі адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі.

Нагадаем, што 7 ліпені 2009 г. суд Асіповіцкага раёна прысудзіў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да года пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасьля абвяшчэньня прысуду Дубскі быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА. 

Паводле прысуду, Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Варта таксама нагадаць, што 23 Красавіка 2008 Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ю маладымі людзьмі, быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску. Міжнародная грамадскасць прызнае Арцёма Дубскага палітвязьнем.

Баранавіцкія маладафронтаўцы раздавалі інфармацыйныя ўлёткі мінакам, па паштовых скрынях, расклейвалі на прыпынках, таксама была вывешаная расцяжка насупраць Палескі вакзалу. Прыкладна праз паўтары гадзіны яе знялі "дарожнікі". Акцыя прайшла без затрыманьняў. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.