Наш тэлефон:
 – 729 39 93(МТС) ; 
e-mail: bylinskis@gmail.com; lastavetski@gmail.com  - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Ваш лагін



Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Цяпер 7 госцяў анлайн

В Москву (история одной интриги)

В Москву (история одной интриги)   Интрига рано или поздно губит того, кто ее начал. (Пьер Огюстен Бомарше)   Саммит. Ярко  выраженной спецификой  российско – белорусских  отношений является   их повторяе...

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

 Беларусы!    Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!    Восемдзесят дзевяць гадоў таму, 27 лістапада 1920 г...

Нет коррупции

Нет коррупции

"Единственное, что нужно для торжества зла - это чтобы хорошие люди ничего не делали". (Эдмунд Бюрк)    У нас много говорят о коррупции. Пишут в газетах о взятках в 30 долларах – за что дают по 7 лет лишения свободы, организо...

Арцём Дубскі – новы палітвязень Беларусі!

Арцём Дубскі – новы палітвязень Беларусі!

Арцём Дубскі – новы палітвязень Беларусі!    У красавіку 2008г. 22-гадовы хлопец быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірным мітынгу прадпрымальнікаў, з нагоды чарговага прэзідэнцкага ўказу, які значна абмяжоўваў іх правы...

Сем'і загінушых Баранавіцкіх пілотаў атрымалі страхоўку, але не пазналі чыннікаў катастрофы
Аляксандра Журавлевіча, якія пабіліся 30 жніўня на авіашоу ў Польшчы, выплачана.
Паводле зняволенага 24 жніўня дамове, сума страхавога пакрыцця склала 30 тыс. даляраў на кожнага лётчыка, паведамляе БЕЛАПАН.
Падрабязней...
 
Міжнародная амністыя: заклікайце прэзыдэнта вызваліць моладзевых актывістаў!

"Міжнародная амністыя" разьмясьціла на сваім сайце зварот да неабыякавых людзей з заклікам пісаць лісты Лукашэнку й патрабаваць вызваліць фігурантаў "справы 14-цьці". Таксама найвядомейшая праваабарончая арганізацыя сусьвета разьмясьціла прыкладную форму такога ліста (па-руску):

Падрабязней...
 
Лукашэнка прыедзе гуляць у хакей у Баранавічы?

 На адкрыццё Лёдавага палаца ў Баранавічах 29 снежня чакаецца прыезд прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка. Будаўніцтва Лёдавага Палаца ў Баранавічах рухаецца да завяршэння.29 снежня адбудзецца яго адкрыццё. Чакаецца, што на гэтае ўрачыстае мерапрыемства прыедзе перакананы прыхільнік хакея Аляксандр Лукашэнка. Паколькі летась на адкрыцці Лёдавага палаца ў Бярозе гулялі каманда прэзідэнта і аматарская зборная Брэсцкай вобласці па хакеі, цалкам магчыма, што ў Баранавічах першы хакейны матч таксама адбудзецца з удзелам прэзідэнта.

Падрабязней...
 
Міліцыя забараніла мінакам абдымацца на вуліцы
У Гародні на вуліцы Савецкай, не паспеўшы пачацца, скончылася акцыя «Free Hugs» (Бясплатныя абдымкі).
29 лістапада каля дзесяці хлопцаў і дзяўчатаў з плакатамі «Давайце абдымацца» прапаноўвалі мінакам бясплатныя абдымкі, перадае «Еўрарадыё».
Падрабязней...
 
Дзяржустановы жадаюць, каб незалежныя СМІ плацілі за прадстаўленую інфармацыю
Галоўнае статыстычнае кіраванне Брэсцкай вобласці паведаміла недзяржаўнай баранавіцкай газеце «Intex-press», што ў наступным інфармацыю выданню будзе прадаваць.
Рэдакцыя газеты «Intex-press» накіравала ў кіраванне статыстыкі пісьмовы запыт аб азначніках коштаў на харчовыя тавары, а таксама грашовых выплат у сямейнікаў гаспадарках па Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Падрабязней...
 
На Баранавіцкім хлебазаводзе зарплату выдаюць камбікармамі
Кіраўніцтва прадпрыемства ўпэўнена, што натуральная аплата працы выратуе завод ад масавых скарачэнняў.

Частку зарплаты на Баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў выплочваюць прадукацыяй прадпрыемства – крупамі, мукой ці камбікармамі, паведамляе «Еўрарадыё».

У сваю чаргу працаўнікі камбіната выкаваюць абурэнне ў сувязі з натуральнай аплатай працы.
Падрабязней...
 
Алкаеў: «Сёння ўжо можна казаць пра датычнасць Лукашэнкі да справы аб знікненні палітыкаў»

У Гаазе прайшла прэзентацыя кнігі былога начальніка менскага СІЗА «Расстрэльная каманда».
У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» былы начальнік следчага ізалятара Алег Алкаеў распавёў пра тое, на якія яшчэ мовы будзе перакладацца яго кніга, і выказаў меркаванне, што сёння да падазраваных у знікненні беларускіх палітыкаў ужо варта прылічваць Аляксандра Лукашэнку.

Падрабязней...
 
Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну
 Беларусы!

   Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!
   Восемдзесят дзевяць гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генtрала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».
   Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.
   Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь.
   27 лістапада – іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

   Жыве Беларусь!

   Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
   Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
   Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 14
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.