|
Пінскі мясакамбінат выпусціў новы гатунак варанай вяндліны пад назвай «Віні-Пух». Чаму новы прадукт пінчукі назвалі «Віні-Пухам» і размясцілі малюнак медзведзяняці на абгортцы, невядома. Цікава, што ў склад выраба ўваходзіць свініна і ялавічына, і няма ні грама мядзведзіны. Як перадае «Еўрарадыё», прадаўцы ў фірмовай краме пінскага мясакамбіната кажуць, што гэта маркетынгавы ход, і хутка ў продаж паступіць яшчэ адзін гатунак каўбасы пад назвай «Карлсан».
charter97 |
|
Творчая сустрэча з літаратарам Анатолем Тарасам, які піша пра гісторыю Беларусі, адбылася 22 лістапада ў Баранавічах па ініцыятыве сяброў Таварыства беларускай мовы.На жаль, аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіўся выдзеліць памяшканне Цэнтральнай бібліятэкі, таму сустрэча адбылася на прыватнай кватэры па вуліцы Міцкевіча. У сустрэчы прынялі ўдзел каля паўсотні чалавек, якія імгненна разабралі ўсе кнігі, прывезеныя Анатолем Тарасам, сярод іх быді актывісты Маладога Фронту і моладзі БНФ.
|
|
Падрабязней...
|
Мінінфармацыі зноў заявіла, што дакументы на рэгістрацыю выдання ўтрымліваюць парушэнні, і да ранейшых заўваг дадало новыя. У міністэрстве лічаць, што заяўленая тэматыка газеты не адпавядае арт. 12 Закона «Аб друку», «бо ўказаная ў ім спецыялізацыя (тэматыка)…супярэчыць нормам дзяржаўнага стандарта» (РБ СТБ ГОСТ 7.60 – 2004 «Выданні. Асноўныя віды»). Сутнасць парушэння, паводле Мінінфарма, палягае ў тым, што «Салігорск-плюс» хацела зарэгістравацца як грамадска-палітычная газета і выданне для вольнага часу, пазначыўшы пры гэтым тэматыкай «дзяржаву», «адукацыю», «прадпрымальніцтва». Між тым, паводле вышэйзгаданага стандарту, «пад выданнем для вольнага часу трэба разумець выданне, якое ўтрымлівае агульнадаступныя звесткі па арганізацыі побыту, розных формах самадзейнай творчасці, розных відах захапленняў», — падкрэслівае міністэрства. |
|
Падрабязней...
|
|
Машына спадабалася Лукашэнка, і таму хутка пачнуць яе масавы выпуск. Цікава, што варта новы трактар 150 мільёнаў рублёў.
Беларускія канструктары распрацавалі новы трактар «Раса». Ён быў прадстаўлены падчас круглага стала «Інавацыйнае развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі: укараненне сучасных агратэхнічных сродкаў». |
|
Падрабязней...
|
|
Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіў у памяшканні для правядзення сустрэчы з гісторыкам, прафесарам псіхалогіі Анатолем Тарасам.
У адказе гаворыцца, што памяшканні бібліятэкі прызначаныя для мерапрыемстваў самой бібліятэкі, а ў яе планах такога мерапрыемства не значыцца, перадае «Еўрарадыё».
Сустрэча прайшла ў адным з прыватных дамоў, куды сабралася больш за 50 чалавек. Анатоль Тарас распавёў, што рыхтуе чарговую кнігу «Савецкія партызаны: міфы і легенды».
Анатоль Тарас — аўтар папулярных кніг «Баявая машына», «Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія» «Анатомія нянавісці. Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагоддзях». |
|
Праблемы з дэбіторскай запазычанасцю ёсць у шматлікіх беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Гэты артыкул апублікавыны на nash-blog.info падыме Вам настрой:)
Чытаць:) |
За паслугі ЦЭЦ гарадскія прадпрыемствы з-за цяжкага стану разлічваюцца не грашыма, а прадукцыяй. Супрацоўнікам Баранавіцкай цеплаэлектрастанцыі частку зарплаты выдаюць драўляна-валаконнымі плітамі. Як паведамляе «Еўрарадыё», пры зарплаце 600 тысяч беларускіх рублёў на 130 тысяч прыходзіцца ДВП. Нагадаем, што на многіх беларускіх прадпрыемствах прапаноўваюць атрымліваць ежу ў кошт зарабатнай платы. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай. Як раней паведамляў сайт charter97.org, на Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталоўку. На МТЗ лепяць пяльмені і варэнікі. Іх можна паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты. Ад нядаўніх часоў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком. |
|